Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1231234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Беларусы на Новы год віншавалі 1 тыс. cяброў у секунду ў сетцы velcom

3 студзеня 2017

Абаненты velcom усталявалі ў навагоднія дні, 31 снежня і 1 студзеня, рэкорд у спажыванні трафіку – сетка аператара «прапусціла» звыш 160 Тбайтаў. Акрамя таго, у гэты час абаненты velcom здзяйснялі каля 1 тыс. званкоў у секунду. У параўнанні з папярэднімі гадамі беларусы пачалі больш часта віншаваць сяброў і блізкіх у сетцы інтэрнэт, але колькасць галасавых выклікаў і SMS таксама аказалася вельмі высокай.

Развіццё «новага 3G» і рост колькасці смартфонаў сярод абанентаў стымулявалі навагоднюю інтэрнэт-актыўнасць. Усяго за два дні спажыванне трафіку перавысіла рэкордныя 160 Тбайтаў – прыкладна ў два разы больш, чым летась. Спажыванне трафіку пачало рэзка расці з 10 гадзін 31 снежня і змянілася спадам толькі пасля двух гадзін ночы. Другі віток інтэрнэт-актыўнасці пачаўся 1 студзеня апоўдні і прадоўжыўся да канца дня.

Большасць абанентаў аддалі перавагу віншаванню сяброў і блізкіх «голасам». На навагоднія віншаванні сышло звыш 191 млн. хвілін. Кожную секунду абаненты velcom здзяйснялі каля 1 тыс. званкоў, а ў навагоднюю ноч і таго больш – каля 2,4 тыс. выклікаў у секунду. У першую гадзіну Новага года беларусы выдаткавалі на навагоднія віншаванні праз сетку velcom больш як 8,5 млн. хвілін.

Акрамя таго, у два навагоднія дні – 31 снежня і 1 студзеня – абаненты аператара актыўна выкарыстоўвалі SMS. Толькі на першую гадзіну Новага года прыйшлося каля 1,5 млн. паведамленняў, а значыць, кожную секунду карыстальнікі адпраўлялі 416 тэкставых віншаванняў.

Сетка velcom шчасна дала рады экстрэмальным нагрузкам у навагоднюю ноч. У параўнанні з сітуацыяй годам раней абанентаў сёлета «абслугоўвала» на 3 тыс. базавых станцый больш. Мабільны аператар забяспечыў неабходную прапускную здольнасць сеткі, а аператыўная група цэнтра кіравання сеткай (Network and Service Operation Center) усю навагоднюю ноч працавала ў рэжыме нон-стоп.

Лягчэй справіцца з нагрузкамі дазволіла самае маштабнае за апошняе дзесяцігоддзе абнаўленне сеткі velcom. Мабільны аператар усталяваў у 2016 годзе больш за 3 тыс. базавых станцый стандарту UMTS-900, пабудаваў самую шырокую ў Беларусі 3G-сетку і ўдвая павялічыў яе пакрыццё за год. Мабільны інтэрнэт і галасавыя званкі фармату HD-Voice сталі даступныя на тэрыторыі, на якой пражывае пераважная большасць насельніцтва краіны.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom