Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1231234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

У Наваполацку ў Дзень горада пройдзе «камфортны» канцэрт ад velcom

8 чэрвеня 2017

10 чэрвеня ўсіх жыхароў Наваполацка з Днём горада павіншуе кампанія velcom. Падарункам для іх стане адменны «камфортны» канцэрт з удзелам папулярнай спявачкі Ганны Шалюцінай і групы «Ё-гурт», які адбудзецца вечарам на плошчы Будаўнікоў.

Музыканты пачнуць свой выступ а 20:00. Аднак прабавіць час з камфортам можна будзе і раней: наведнікаў канцэрта чакае не толькі музыка, але і смачная кава (ці чай, калі нехта аддае перавагу менавіта яму) у якасці прыемнага бонуса за праходжанне «камфортнай» віктарыны з пытаннямі пра новую лінейку тарыфных планаў «Камфорт» ад velcom. Дарэчы, шанец выйграць маецца нават у тых, хто ўпершыню чуе пра новую прапанову мабільнага аператара: проста на імпрэзе можна будзе атрымаць вычэрпную інфармацыю пра магчымасці тарыфных планаў «Камфорт» — прыкладам, такіх, як мора хвілін для гутарак усярэдзіне 3G-сеткі velcom, шмат інтэрнэт-трафіка, а таксама яго капейкавы кошт звыш ліміту. Апроч таго, проста падчас канцэрта госці змогуць бясплатна зарадзіць свае мабільныя прылады на адмысловым стэндзе.

Канцэрт у Наваполацку — першы ў цыкле імпрэз, якія дзякуючы velcom адбудуцца ўлетку ў абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Па хуткім часе сустрэчы з вядомымі беларускімі выканаўцамі ў рамках «камфортных» канцэртаў чакаюць жыхароў Бабруйска, Брэста, Гомеля, Горадні, Магілёва, Салігорска і іншых гарадоў.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom