Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1234512
3456789
17181920212223
24252627282930
31
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Абноўлены Huawei Y5 2017 — больш магчымасцяў па даступнай цане

9 чэрвеня 2017

Кампанія velcom абвясціла пра старт продажаў новай версіі смартфона Huawei Y5. Абноўленая мадэль робіць сур'ёзную заяву на статус «народнай» дзякуючы даступнай цане і прадуманаму спалучэнню характарыстык.

Huawei Y5 2017 атрымаў шэраг істотных паляпшэнняў у параўнанні з папярэдняй мадэллю. HD-разрозненне і павялічаная да 5 цаляў дыяганаль дысплея, тонкі корпус з сучасным дызайнам і цікавай тэкстурай задняй панэлі, павялічаны ўдвая аб'ем аператыўнай і пастаяннай памяці – вось толькі некаторыя з іх. Абноўлены Huawei Y5 разлічаны на працу да 1,5 сутак ад адной зарадкі: цяпер у ім усталявана батарэя 3000 мАг.

У новай мадэлі дапрацаваны і фота-магчымасці. Так, франтальная камера атрымала распазнаванне 5 Мп і святлодыёдны выбліск. Прылада падтрымлівае працу з дзвюма SIM-картамі, а таксама выкарыстанне карт памяці фармату MicroSD аб'ёмам да 128 ГБ.

Уладальнікаў Huawei Y5 2017 года пацешыць яшчэ адна цікавая навіна – шматфункцыйная кнопка Easy Key, якую можна наладзіць для запуску розных праграм ці выканання стандартных аперацый: на кожнае з магчымых дзеянняў (націск, падвойны націск або ўтрыманне) можа быць прызначана патрэбная каманда.

Абноўлены Huawei Y5 пададзены ў velcom у двух колеравых варыянтах: шэрым і залацістым.

Набыць мадэль можна ўжо зараз па выгаднай цане ў растэрміноўку: штомесячная плата складзе ад 26,90 рублёў, першы ўнёсак – ад 24,90 рублёў.

Больш падрабязна – у кансультантаў у фірмовых цэнтрах продажаў і абслугоўвання velcom, а таксама па тэлефонах даведкава-інфармацыйнай службы: з мабільнага тэлефона – 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 7100 (званок платны), 8 (017) 330-30-30, а таксама ў нашых кансультантаў у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom