Новы дызайн цэнтра продажу і абслугоўвання velcom у Бабруйску: фотарэпартаж
3 верасня ў Бабруйску адбылася ўрачыстая прэзентацыя новага дызайну фірменнага цэнтра продажу і абслугоўвання velcom па адрасе вул. Сацыялістычная, 81.

Першыя наведвальнікі па заслугах ацанілі новае аблічча фірменнага цэнтра velcom. У прасторным і светлым офісе, аформленым у карпаратыўных колерах, абсталявана шэсць працоўных месцаў для работы з кліентамі.

Дэманстрацыйныя панэлі – асаблівасць новага стылю – даюць магчымасць тэставання самых сучасных тэлефонных апаратаў.

Хутка і зручна аплаціць мабільныя паслугі наведвальнікі цэнтра могуць пры дапамозе плацёжна-даведачнага тэрмінала (cash-in) «Прыорбанк» ЗАТ.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі першыя асобы горада і топ-менеджмент кампаніі. На здымку: Мэр горада Бабруйска Бонахаў Д.М. і Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Батранец М.А.

На здымку: Намеснік генеральнага дырэктара па продажу і абаненцкім абслугоўванні Дашан Р.С. адказвае на пытанні журналістаў.

Традыцыйна ў фірменных цэнтрах velcom можна набыць навейшае інтэрнэт-абсталяванне з падтрымкай 3G.
На здымку: Мэр горада Бабруйска Бонахаў Д.М. тэсціруе магчымасці нэтбука Lenovo IdeaPad S10-3, хіта продажу кампаніі velcom.
Прыходзьце ў цэнтр продажу і абслугоўвання velcom у новым дызайне!
Мы працуем для вас штодзённа з 9-00 да 21-00 без абеду і выхадных.

RSS-лента velcom
Інтэрнэт-дапаможнік
