Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Канцэрты velcom 3G – восень з добрым настроем!

3 верасня 2010

  |  velcom 3G, День города

Кампанія velcom працягвае серыю папулярных канцэртаў у гарадах Беларусі! У суботу, 4 верасня, шоў velcom 3G пройдуць у Рэчыцы і Наваполацку, якія адначасова адзначаюць Дзень горада.

Жыхароў Рэчыцы чакае выступленне танцавальных каманд Devil Dance і Hunters, спевака Alex’а, тэхна-праекта Double D, бітбоксера MC Пласта. Галоўнай зоркай канцэрта стане папулярны расійскі жаночы гурт «Сливки» з хітамі «Ты попал», «Заморочки» і многімі іншымі. Шоў ў Рэчыцы пачнецца ў 20.00 у гарадскім Амфітэатры.

У Наваполацку гледачы змогуць убачыць танцавальны калектыў Jazz hand, рытм-энд-блюз каманду «Харлі», вядомы беларускі girl-гурт «Топлес». Хэдлайнер гэтага канцэрта – спявачка Слава, вядомая таксама па фільму «Параграф 78» і дуэтам з зоркай R-N-B Крэйгам Дэвідам. Для жыхароў і гасцей горада Слава выканае песні з альбомаў «Попутчица» і «Классный». Канцэрт у Наваполацку адбудзецца на плошчы Будаўнікоў у 18.30.

Уваход на канцэрты velcom 3G, як заўсёды, вольны!

Кампанія velcom віншуе жыхароў Рэчыцы і Наваполацка з Днем горада і жадае ўсім добрага настрою!

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030