Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Музыка, мастацтва, пазітыў – «Бархатны сезон-2010»!

2 верасня 2010

Лета ў верасні не заканчваецца. Усё самае цікавае толькі пачынаецца! У парку забаў «Крутагор'е» 3 і 4 верасня пры падтрымцы кампаніі velcom пройдзе Першы Міжнародны музычны фестываль «Бархатны сезон-2010».

Мерапрыемства абяцае быць па-сапраўднаму грандыёзным. Гасцей чакае насычаная праграма, шмат сюрпрызаў і, вядома ж, лепшая музыка. Удзел прымуць адны з самых цікавых і перспектыўных беларускіх каманд розных музычных стыляў і напрамкаў: «Сярэбранае вяселле», «Нагуаль», Cerry Vata, 4kuba, Lilac, Лёша Ліп, The Blackmail, «Касіапея», PortMone, Drum Ecstasy і іншыя, а таксама калектывы з іншых краін – Dusty, Pur:Pur, Frost Nova і многія другія. Хэдлайнер фестывалю – аўстрыйскі гурт Parov Stelar Band.
Гасцей мерапрыемства парадуюць разнастайныя і арыгінальныя забавы, сярод якіх катанне на конях, пейнтбол, камандныя гульні і спаборніцтвы, дзённыя сямейныя праграмы, эксклюзіўныя майстар-класы і паказальныя выступленні, воркшопы і галерэі.

А наведвальнікі зоны velcom акунуцца ў свет саміх мабільных паслуг і гарачых конкурсаў. Тут кожны традыцыйна зможа падключыць мабільны інтэрнэт і іншыя паслугі аператара. Самыя актыўныя правераць свае сілы на скаладроме ад velcom. Акрамя гэтага, усіх гасцей чакае захапляючы мабільны сёрфінг на прызы і падарункі ад кампаніі, сярод якіх – стыльная сумка з прынтам Parov Stelar і шмат другіх цікавых забаў.

Атрымлівайце асалоду ад сонца, музыкі і кантактавання, заражайцеся пазітывам разам з velcom!


 

 

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030