Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

SMS-банкінг для кліентаў ЗАТ «Крэдэксбанк» ад velcom

18 жніўня 2010

З 18 жніўня абаненты velcom, трымальнікі пластыкавых картак Visa International, эмітаваных ЗАТ «Крэдэксбанк», могуць скарыстаць паслугу «SMS-банкінг» па нумары 1274.

Нагадваем, што дадзены сэрвіс дазваляе абаненту кругласутачна кіраваць сваім карт-рахункам пры дапамозе мабільнага тэлефона, атрымліваць інфармацыю пра стан банкаўскіх сродкаў, запазычанасць па паслугах з дапамогай SMS-запытаў, а таксама аплачваць паслугі velcom і кабельнага тэлебачання.

Падключыць SMS-банкінг можна ў любым інфакіёску ці банкамаце ЗАТ «Крэдэксбанк».

Пры падключаных паслугах «Міжнародны роўмінг» ці «SMS-роўмінг» SMS-банкінгам можна карыстацца і па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Абаненцкая плата за карыстанне паслугай не спаганяецца. Кошт аднаго SMS складае 190 беларускіх рублёў без уліку падаткаў, у роўмінгу – згодна з роўмінгавым тарыфам.
Больш падрабязна пра паслугу, правілы рэгістрацыі і парадак выканання аперацый можна даведацца на спецыяльнай старонцы сайта.

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030