Аб’яўлены фінансавыя вынікі дзейнасці ЗП «Вэлком» за 1-е паўгоддзе 2010 года
Па выніковых даных за першае паўгоддзе 2010 года выручка аператара (згодна з Міжнароднай фінансавай справаздачнасцю) склала 626.4 млрд. беларускіх рублёў (з іх 330.3 млрд. выручка за другі квартал), EBITDA – 301.9 млрд. беларускіх рублёў (з іх 161.7 млрд. за другі квартал). Такім чынам, выручка ЗП «Вэлком» за другі квартал ўзрасла на 14.5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Колькасць абанентаў velcom павялічылася да 4 мільёнаў 145 тысяч, доля рынку склала 41.1%, пакрыццё – 94.4% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на якой пражывае 100% гарадскога насельніцтва, пранікненне мабільнай сувязі ў краіне павялічылася да 106.3%.
– Вынікі першага паўгоддзя 2010 года пацвердзілі, што нашы павялічаныя інвестыцыі ў новыя прадукты і перадавыя тэхналогіі сувязі трэцяга пакалення далі падставу для працяглага ўстойлівага росту выручкі. Паспяховыя фінансавыя паказчыкі другога квартала звязаны з жывым інтарэсам абанентаў velcom да новых запатрабаваных паслуг на базе 3G|3G+, а таксама прыцягальнай тарыфнай палітыкай кампаніі, што прывяло да значнага росту спажывання галасавых паслуг як унутры краіны, так і за яе межамі. У найбліжэйшай перспектыве мы накіруем асноўныя намаганні на пашырэнне і ўдасканаленне HSPA+-сеткі, каб прапанаваць сучасныя паслугі сувязі на базе самай перадавой еўрапейскай тэхналогіі жыхарам усіх буйных гарадоў Рэспублікі Беларусь, – пракаменціраваў Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз.

RSS-лента velcom
Інтэрнэт-дапаможнік
