Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Смартфон за ідэю! Тэма – Android!

17 жніўня 2010

Кампанія velcom аб’яўляе пра старт публічнага конкурсу «Найлепшая ідэя Android-дадатку». Яго ўмовы простыя і дэмакратычныя – вы можаце апублікаваць сваю ідэю, нават не з’яўляючыся праграмістам ці знаўцам мабільных дадаткаў. Аўтар найлепшай ідэі атрымае смартфон Sony Ericsson Xperia X10 mini на базе Android.

Конкурс праводзіцца з 17 жніўня да 10 снежня 2010 года. Для ўдзелу зарэгіструйцеся ў групе velcom Android Belarus у сацыяльнай сетцы www.vkontakte.ru і прадстаўце сваю ідэю Android-дадатку. Кожны тыдзень конкурсу журы ЗП «Вэлком» будзе выбіраць адну з ідэй для фінальнага галасавання. Аўтары гэтых ідэй атрымаюць фірменныя майкі праекта velcom Android Belarus. Пераможца конкурсу будзе вызначацца ў перыяд з 22 да 26 лістапада.

Прапаноўвайце свае ідэі дадаткаў і, магчыма, у блізкай будучыні яны ператворацца ў жыццё і зробяць Android яшчэ зручнейшым! Парадак правядзення конкурсу «Найлепшая ідэя Android-дадатку» даступны па спасылцы.

Кампанія velcom жадае поспехаў будучым удзельнікам конкурсу!

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030