Вынікі першай часткі турніру velcom cup 2010
У нядзелю завяршылася першая частка прафесійнага мужскога турніру па вялікім тэнісе velcom cup 2010. Ён арганізаваны Беларускай федэрацыяй тэніса пры падтрымцы кампаніі velcom.
Пераможцам F1 FUTURES у адзіночным разрадзе стаў Гільерма Аласа (Іспанія, 266-ы рэйтынг у AТР). У фінальнай гульні іспанец дастаткова лёгка абыграў украінскага спартсмена Аляксандра Недавесава (6:2, 6:2). У парным разрадзе перамогу атрымалі тэнісісты Гільерма Аласа і Міхал Шмід. Фінал прайшоў з яўнай перавагай Гільерма і Міхала, якія практычна не пакінулі шансаў на перамогу сваім сапернікам – Аляксандру Бураму і Кірылу Гарбацюку (6:2, 2:6, 8:10).
Турнір velcom cup 2010 працягваецца! Вас чакае другая частка спаборніцтваў – F2 FUTURES, а разам з ёй прыгожая і захапляльная гульня. Усіх аматараў гэтага віду спорту чакаем у Палацы тэніса па адрасе: пр-т Пераможцаў, 63. Уваход на ўсе гульні – вольны! Расклад гульняў вы можаце знайсці на сайце www.tennis.by.
Запрашаем усіх на вялікі тэніс ад velcom!



RSS-лента velcom
Інтэрнэт-дапаможнік
