Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Пра змяненне тарыфікацыі ўваходных вызаваў у роўмінгу

10 жніўня 2010

Шаноўныя абаненты!

Паведамляем вам, што з 10 верасня 2010 года змяняецца кошт уваходных вызаваў у роўмінгу ў сетках некаторых аператараў-партнёраў. Кошт уваходнага вызаву ў роўмінгу ў краінах Афрыкі будзе складаць 2500 беларускіх рублёў за хвіліну, а ў астатніх краінах, за выключэннем краін Еўропы і СНД, – 4500 беларускіх рублёў за хвіліну.

Пры гэтым кошт уваходных званкоў у краінах Еўропы і СНД застаецца нязменным – 1770 беларускіх рублёў за хвіліну.

Для абанентаў тарыфных планаў BUSINESS.PRO і BUSINESS.PRO.WEB уваходны роўмінг у сетках аператараў Аўстрыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, а таксама Вымпелкам (гандлёвая марка «Білайн», Расія) па-ранейшаму прапаноўваецца на льготных умовах – 885 беларускіх рублёў за хвіліну.

Усе цэны ўказаны без уліку падаткаў. Пасля набыцця змяненнямі моцы з коштам уваходнага вызаву ў кожнай канкрэтнай краіне можна будзе азнаёміцца на спецыяльнай старонцы сайта.

З павагай,
Ваш velcom


 

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030