Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг у Бразіліі!
З 10 жніўня паслуга «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг» даступна ў сетцы аператара-партнёра TIM, Бразілія.
Краіна карнавалаў, палымянай самбы і сапраўднага футбола чакае абанентаў velcom. Дзякуючы магчымасцям інтэрнэт-роўмінгу вы можаце он-лайн дзяліцца ўражаннямі з сябрамі і блізкімі, адпраўляць маляўнічыя MMS і ва ўсіх падрабязнасцях расказваць пра свае прыгоды.
Паслуга «Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг» не патрабуе падключэння: яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг «Міжнародны роўмінг» ці «SMS-роўмінг», а таксама «Мабільны Інтэрнэт» і/ці MMS. Пры падключаных паслугах «Міжнародны роўмінг» ці «SMS-роўмінг», а таксама MMS абанентам даступны толькі адпраўка і атрыманне MMS.
На сённяшні дзень колькасць сетак партнёраў velcom па інтэрнэт-роўмінгу складае 198 у 81 краіне і тэрыторыі.

RSS-лента velcom
Інтэрнэт-дапаможнік
