Архiвы па гадах
ПАСЧПСН
 
1212345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Падпiска на навiны
Атрымоўваць прэс-рэлiзы
Атрымоўваць тэндары

Яскравае тэніснае шоу – velcom cup 2010

9 жніўня 2010

Беларускіх аматараў вялікага тэніса чакае цікавае спартыўнае спаборніцтва: мужскія турніры серыі Futures velcom cup 2010! Упершыню папулярныя прафесійныя спаборніцтвы пройдуць пад эгідай velcom, што стала вынікам шматгадовага супрацоўніцтва кампаніі і Беларускай федэрацыі тэніса.

З 9 да 21 жніўня ў Палацы тэніса па адрасе пр-т Пераможцаў, 63 спартсмены з больш як 20 краін свету – Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Швецыі і шмат іншых – будуць змагацца за перамогу ў спаборніцтвах. Турніры серыі Futures, прызавы фонд якіх складае 15.000 долараў, з’яўляюцца адной з першых прыступак у свеце прафесійнага тэніса.
На пяці грунтавых кортах Палаца гледачы ўбачаць паядынкі ігракоў, што ўваходзяць у TOP-900 міжнароднага мужскога тэніснага рэйтынгу. Сярод іх такія майстры, як Гілерма Аласа (Іспанія, 266 AТР), Міхал Шмід (Чэхія, 460 АТР), Андрэа Фалгеры (Італія, 611 АТР), Джуліо Тароні (Італія, 648 АТР) і ішыя.

У асноўнай сетцы турніру Беларусь будуць прадстаўляць Мікалай Фідзірка, Сяргей Бетаў, удзельнікі мужской зборнай у розыгрышы Кубка Дэвіса – Андрэй Васілеўскі і Аляксандр Буры, а таксама Дзмітрый Жырмонт, Павел Катляроў і Уладзімір Круг.

Расклад гульняў вы можаце знайсці на сайце www.tennis.by. Уваход на гульні – вольны.

Запрашаем усіх на вялікі тэніс ад velcom!

Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетке velcom
150
8 (017) 3303030