ЗП «Вэлком» абвяшчае фінансавыя вынікі 2-га квартала 2011 года
Мінск, 17 жніўня 2011 года – Па выніках першага паўгоддзя 2011 года выручка ЗП «Вэлком» (паводле Міжнароднай фінансавай справаздачнасці) склала 790,8 млрд. беларускіх рублёў (з іх 420,2 млрд. па выніках другога квартала), EBITDA – 366,3 млрд. беларускіх рублёў (з іх 192,9 млрд. – за другі квартал). Такім чынам, нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, выручка кампаніі за другі квартал 2011 года вырасла на 27,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Колькасць абанентаў velcom павялічылася да 4 мільёнаў 461 тысячы чалавек, колькасць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэта дасягнула 763 тысяч (прырост за другі квартал склаў 32 тысячы абанентаў). Колькасць абанентаў, якія падключылі пакеты мабільнага інтэрнэту, дасягнула 513 тысяч.
Доля рынку ЗП «Вэлком» па выніках справаздачнага перыяду склала 40,8%, пакрыццё – 95,3% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на якой жыве 100% гарадскога насельніцтва, пранікненне вырасла на 1,7% у параўнанні з першым кварталам і дасягае 115,4%.
– Другі квартал быў няпростым для velcom. Мы крытычна перагледзелі сваё стаўленне да рэсурсаў прадпрыемства, якія маюцца, прадоўжылі мадэрнізацыю і развіццё сеткі з мэтай захаваць стабільна высокую якасць нашых паслуг і работы тэхнічнай інфраструктуры кампаніі. Мы стараліся памагчы нашым абанентам прадаўжаць адкрываць для сябе новыя тэхналогіі і карыстацца імі. Так, мы захавалі ранейшыя цэны на некаторае абсталяванне для доступу ў інтэрнэт і абаненцкую плату тарыфных планаў. Таксама прадоўжылі тэрмін падключэння і дзеяння некаторых папулярных акцыйных прапаноў і расшырылі партфель паслуг у сегменце шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт. І ў другім квартале нам удалося дасягнуць прыросту адпаведнай колькасці абанентаў на 39.4%, – пракаменціраваў Гельмут Дуз, Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком».
ЗП «Вэлком»
ЗП «Вэлком» – першы GSM-аператар у Рэспубліцы Беларусь, які аказвае паслугі мабільнай сувязі пад гандлёвымі маркамі velcom і PRIVET. З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад Telekom Austria Group, аднаго з найпаспяховейшых тэлекамунікацыйных холдынгаў Еўропы. Колькасць партнёраў па міжнародным роўмінгу на сённяшні дзень складае 436 сетак аператараў у 177 краінах і тэрыторыях. Поўны набор паслуг кампаніі можна атрымаць у 67 фірменных цэнтрах продажу і абслугоўвання ў 32 населеных пунктах Беларусі. Дадатковая інфармацыя – на сайце www.velcom.by.
Кантактная інфармацыя:
Ірына Корзюк
Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый ЗП «Вэлком»
маб.: +375 29 620 89 10
e-mail: I.Korziuk@velcom.by

Інтэрнэт-дапаможнік
