Пра кампанію

Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» аказвае паслугі мабільнай сувязі пад гандлёвымі маркамі velcom і PRIVET, а таксама паслугі фіксаванага інтэрнэту на базе ўласнай оптавалаконнай сеткі. Назва брэнду velcom – гэта спалучэнне двух слоў: velocity (ад англ. шпаркасць, хуткасць) і communications (ад англ. камунікацыі).

Ад 16 красавіка 1999 года кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі. Гэты дзень і стаў Днём нараджэння velcom. З 2007 года Унітарнае прадпрыемства «Вэлком» уваходзіць у склад Telekom Austria Group (TAG, да чэрвеня 2010 года – mobilkom austria group), аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных холдынгаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, які аб'ядноўвае восем кампаній-аператараў фіксаванай і мабільнай сувязі. Набыццё velcom аўстрыйскім холдынгам (у лістападзе 2007 года - 70%, а ў кастрычніку 2010 года астатніх 30% акцый) адкрыла новую главу ў гісторыі дзейнасці кампаніі.

Місія

Разам з нашымі кліентамі мы рушым наперад, каб узбагачаць людскія жыцці перадавымі паслугамі сувязі.


Зона пакрыцця

Кампанія velcom прадастаўляе паслугі на аснове тэхналогій GSM (GPRS, EDGE), UMTS (HSDPA, HSUPA), HSPA+ і Dual-Carrier HSDPA на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 2010 года velcom распачаў разгортванне 3G-сеткі. У снежні 2015 года аператар ва ўсёй зоне пакрыцця 3G-сеткі velcom запусціў у эксплуатацыю тэхналогію Dual Carrier-HSDPA (DC-HSDPA), якая дазваляе развіць максімальную хуткасць мабільнага інтэрнэту да 42 Мбіт/с, а ў лютым 2016 года – першым запусціў перадавую тэхналогію перадачы дадзеных UMTS-900, якая дазволіць кардынальна пашырыць зону пакрыцця і павысіць якасць мабільнага інтэрнэту ва ўсёй краіне.

Кампанія velcom надае вялікую ўвагу якасці сувязі. Для гэтага робіцца частотнае планаванне, пастаянны маніторынг якасці сеткі і своечасовая мадэрнізацыя. Усе работы выконваюць высокакваліфікаваныя спецыялісты velcom, якія прайшлі стажыроўкі ў вядучых еўрапейскіх кампаніях.


Абаненцкая база

Па выніках 2 квартала 2016 года колькасць абанентаў кампаніі дасягнула 4,9 мільёна чалавек. Сярод абанентаў кампаніі – найбуйнейшыя прадпрыемствы і арганізацыі краіны, а таксама прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу.


Дадатковыя паслугі

Кампанія прадастаўляе сваім абанентам шматлікія сэрвісы, якія робяць сувязь velcom яшчэ больш камфортнай і пашыраюць магчымасці выкарыстання мабільнай прылады.

Акрамя звыклых для абанентаў базавых паслуг: галасавой сувязі, перадачы дадзеных, SMS, MMS, галасавой пошты, антывызначальніка нумара, пастаноўкі ў паўзу, кода доступу і іншых, velcom прапануе шырокі спектр дадатковых сэрвісаў. Сярод іх:
•міжнародныя званкі і роўмінг: velcom міжнародны, Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг; SMS-роўмінг, Роўмінг.Адпачынак, Роўмінг.Бізнес, Роўмінг.Онлайн; TAG M2M
• мабільны інтэрнэт: Інтэрнэт без наладак, Дзіцячы інтэрнэт; Статычны IP-адрас, паслугі інтэрнэт-абароны: Антывірус, Firewall, Блок-ліст і іншыя
velcom Wi-Fi;
відэазванок, галасавая пошта;
• паслугі для бізнесу: SIMid, Мабільны колл-цэнтр, Каардынатар, М2М і іншыя
• маніторынг: Спадарожнікавы маніторынг, SMS-маніторынг
• забаўляльныя паслугі: прэміум-падпіска Zvooq, «Крама мабільных прыкладанняў», Мелафон і іншыя паслугі на базе SMS, MMS і мабільнага інтэрнэту.

Акрамя таго, кампанія velcom прадастаўляе бізнес-кліентам фіксаваны высакахуткасны доступ у інтэрнэт на аснове ўласнай оптавалаконнай сеткі. На сённяшні момант фіксаваны інтэрнэт ад velcom даступны ў большасці бізнес-цэнтраў Мінска і некаторых офісных будынках іншых гарадоў Беларусі. Таксама ў залежнасці ад пажаданняў кліента кампанія velcom гатова рэалізаваць індывідуальныя рашэнні любой складанасці ў любым пункце Беларусі. Пры гэтым velcom першым сярод беларускіх правайдэраў увёў гарантыю вяртання грашовых сродкаў абанентам фіксаванага інтэрнэту шляхам заключэння SLA-пагадненняў (Service Level Agreement). Аператар бярэцца гарантаваць якасць шырокапалоснага інтэрнэту і спадарожнага сэрвісу на высокім узроўні. У выпадку невыканання (няпоўнага выканання) velcom верне грошы кліенту і прадаставіць кампенсацыю.


Абслугоўванне

Ад самага пачатку сваёй дзейнасці кампанія velcom прадастаўляе сваім абанентам камфортныя ўмовы мабільных камунікацый, пастаянна пашыраючы пералік інавацыйных мабільных паслуг і ствараючы магчымасці для ўкаранення перспектыўных тэхналогій.

Сваім кліентам velcom прапануе не проста тарыфныя планы, а пакеты паслуг з уключанай колькасцю мегабайт і рашэнні, якія ўлічваюць патрэбы розных карыстальнікаў – пачаткоўцаў, упэўненых, а таксама прасунутых карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў.

Спецыяльна для жыхароў мястэчак і сельскай мясцовасці аператар развівае лінейку тарыфных планаў PRIVET з выгаднымі званкамі. Таксама кампанія velcom прапануе цэлую групу тарыфных планаў, прызначаных спецыяльна для карпаратыўных кліентаў і накіраваных на аптымізацыю выдаткаў пры захаванні высокіх стандартаў якасці сувязі і сэрвісу.

Абаненты кампаніі velcom могуць атрымаць поўны набор паслуг і прафесійныя кансультацыі, набыць смартфоны і тэлефоны, планшэты, USB-мадэмы, GPS-трэкеры, мабільныя аксэсуары, а таксама аплаціць паслугі сувязі ў 85 фірменных цэнтрах продажаў і абслугоўвання ў 32 населеных пунктах Беларусі.

Для камфорту абанентаў большасць цэнтраў продажаў і абслугоўвання velcom працуюць па зручным графіку – з 9:00 да 21:00 без абеду і выхадных. Офісы размешчаны ў папулярных месцах і аказваюць увесь спектр магчымых паслуг кампаніі. Усе пытанні можна вырашыць аператыўна і на месцы. Акрамя ўласнай сеткі гандлёвая марка velcom прадстаўлена ў 433 дылерскіх салонах сувязі па ўсёй краіне. Аплаціць паслугі мабільнай сувязі можна адным з 16 спосабаў.

Абанентам velcom таксама прапаноўваюцца шырокія магчымасці самаабслугоўвання. З дапамогай USSD, ІССА, АССА і шэрагу іншых рашэнняў кліенты могуць эканоміць свой час на зварот у цэнтры продажаў і абслугоўвання і атрымліваць усю патрэбную інфармацыю (баланс, змена тарыфнага плану, падключэнне/адключэнне дадатковых паслуг і інш.) у любы час і ў любым месцы, у тым ліку і за межамі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць у абанентаў, заўсёды гатовая адказаць прафесійная служба падтрымкі кліента. Даведачна-інфармацыйная служба velcom даступная па нумарах мабільнага тэлефона 411 (званок у сетцы velcom бясплатны) і 150 (званок платны), а таксама па гарадскім нумары 8 (017) 330-30-30 кругласутачна. Таксама любы кліент можа ў любы зручны час звярнуцца да кансультантаў velcom у Facebook, Twitter, «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

Асобна варта адзначыць, што velcom сёння – гэта не толькі аператар мабільнай і фіксаванай сувязі, якая адпавядае еўрапейскім стандартам якасці, але і адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў смартфонаў і планшэтаў у Беларусі. Для пакупнікоў мабільнага абсталявання ў velcom заўсёды даступныя выгадныя ўмовы набыцця, спецыяльныя прапановы (уключаючы беспрацэнтную растэрміноўку і зніжкі), прафесійная кансультацыя пры выбары прылад, дапамога ў наладзе смартфонаў і планшэтаў, а таксама афіцыйная гарантыя.

Для зручнасці кліентаў увесь асартымент мабільных прылад, прадстаўленых у гандлёвай сетцы velcom, даступны ва ўласнай інтэрнэт-краме.

Інтэрнэт-крама shop.velcom.by:

  • прапануе вялікую колькасць акцый і спецыяльных прапаноў, а таксама выгадныя варыянты куплі девайсов са зніжкай, па спецыяльнай цане або ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў;
  • дазваляе аплачваць пакупкі прама з рахунку свайго мабільнага тэлефона;
  • ажыццяўляе дастаўку кур'ерам у любы пункт Беларусі або прапануе скарыстацца варыянтам самавывазу замоўленай прылады ў Мінску і Гомелі;
  • прадастаўляе магчымасць замовы праз інтэрнэт-краму не толькі мабільнага абсталявання, але і новай SIM-карты з патрэбным тарыфным планам.

Абаненты кампаніі, у залежнасці ад тыпу мабільнага абсталявання, могуць выбіраць для працы як звычайную SIM-карту, так і micro-SIM альбо nano-SIM, а таксама TWIN-карты, альбо micro-TWIN і nano-TWIN пры неабходнасці выкарыстання паслуг сувязі ў некалькіх прыладах.


Новыя бізнэсы velcom

Дата-цэнтр velcom
velcom будуе ў Мінску найбуйнейшы ў Беларусі цэнтр апрацоўкі дадзеных (ЦОД). Дата-цэнтр зойме плошчу ў 7,5 тыс. квадратных метраў: у ім будуць арганізаваны 4 машынныя залы, у кожнай з якіх будзе размешчана па 200 серверных стоек. Дызайн-праект Дата-цэнтра атрымаў сертыфікат надзейнасці ўзроўню Tier-3 (Uptime institute). У ім будзе выкарыстоўвацца толькі сучаснае абсталяванне, а работы, уключаючы замену і даданне серверных стоек, будуць ажыццяўляцца без прыпынення функцыянавання ЦОД.

Сонечная электрастанцыя
Улетку 2016 года velcom запусціў найбуйнейшую ў Беларусі сонечную электрастанцыю. Праект рэалізаваны ў Гомельскай вобласці блізу Брагіна. Сонечны парк складаецца з 85 тысяч сонечных панэляў, якія займаюць тэрыторыю памерам з 60 футбольных палёў. Для злучэння паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія velcom праклала каля 800 км кабельных ліній, што супастаўна з адлегласцю ад Мінска да Масквы.

Лічбавае тэлебачанне voka
Кампанія velcom развівае лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне voka. У цяперашні час глядзець тэлебачанне і кінафільмы без тарыфікацыі мабільнага трафіку ў сетцы velcom можна на любой прыладзе – смартфоне, планшэце, стацыянарным кампутары, ноўтбуку (праз спецыяльны web-рэсурс www.voka.tv) або нават тэлевізары (праз медыяплэер Google Chromecast або мультымедыйную прыстаўку Apple TV). Пры гэтым карыстальнікам сэрвісу voka даступны ўвесь спектр сучасных інтэрактыўных тэхналогій, у тым ліку HD-разрозненне, функцыі «архіў ТБ-каналаў», «мульціскрын», «паўза» і іншыя.


Спецыяльныя прапановы для пастаянных абанентаў velcom

Мы цэнім кожнага абанента! Кліентам, якія доўга абслугоўваюцца ў нашай кампаніі, мы рады прадаставіць магчымасць аплаты па факце. Паслуга дазваляе аплачваць сервісы пасля іх выкарыстання і прапануецца кліентам – фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі кампаніі больш за паўгода.


Уклад у эканоміку Беларусі

Асноўны напрамак інвестыцый velcom – набыццё сучаснага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў і найноўшых тэхналагічных рашэнняў, а таксама стварэнне надзейнай інфраструктуры сеткі.

velcom з'яўляецца першым мабільным аператарам Беларусі, у сетцы якога былі запушчаны такія культавыя паслугі як SMS, MMS, GPRS, а таксама відэазванок. Акрамя таго, кампанія velcom паспрыяла з'яўленню ў Беларусі такіх паслуг як SMS-банкінг, мабільная электронная пошта і галасавая пошта, а таксама продаж мабільных прылад у растэрміноўку.

На працягу многіх гадоў кампанія velcom з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У партфелі ўзнагарод кампаніі – дыплом «Лепшы прадпрымальнік года г. Мінска» у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік – арганізацыя з замежнымі інвестыцыямі» і іншыя ганаровыя званні.


Сацыяльныя і спонсарскія праграмы

Як кампанія з сацыяльна-адказным бізнэсам, velcom не застаецца ў баку ад сацыяльных праблем, якія стаяць перад грамадствам. У спісе прыярытэтных накірункаў – дапамога дзецям і садзейнічанне захаванню нацыянальных каштоўнасцяў.

velcom мае доўгую гісторыю дабрачыннасці і дапамогі дзецям, якія жывуць у нястачы. Кампанія таксама падтрымлівае выхаванне новага пакалення таленавітых беларускіх грамадзян.

velcom імкнецца дапамагчы беларусам нанова адкрыць сваю спадчыну: традыцыі, гісторыю, культуру і іншыя элементы нацыянальнага здабытку. Кампанія звяртае асаблівую ўвагу на найважнейшыя беларускія артэфакты, якія нас атачаюць, такія, як беларуская мова, наша сучасная культура і куткі некранутай прыроды.

Шмат гадоў запар velcom праводзіць дзве Калядныя ініцыятывы – дабрачынную акцыю «Рабіць дабро так проста!» і адкрыты дабрачынны аўкцыён «Прыгожыя нумары velcom». Сярод самых вядомых дабрачынных праектаў velcom апошняга часу – усенародная ініцыятыва #velcombegom і праект «Чытаем па-беларуску з velcom».

velcom часта называюць лідарам у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, што пацвярджаецца вынікамі розных рэспубліканскіх конкурсаў. У прыватнасці, кампанія атрымала гран-пры конкурсу «Брэнд года» ў катэгорыі «Сацыяльна адказны бізнес» і залаты медаль у катэгорыі «Актыўная сацыяльная пазіцыя», а таксама стала лідарам па колькасці ўзнагарод і намінацый на штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.


Звязацца з намi:
411
без аплаты
ў сетцы velcom